Намеснік міністра нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч паведаміў, што Францыя доўгі час пераконвала Польшчу далучыцца да аперацыі ў Цэнтральнай Афрыцы – у краінах Сахеля.
У эфіры 1 праграмы Польскага радыё чыноўнік растлумачыў, што Варшава зацягвае перамовы, таму што не бачыць там сваіх інтарэсаў.
«У Францыі ёсць свае інтарэсы, а Польшча не была каланіяльнай дзяржавай. Мы не маем намеру рабіць там нейкія дзеянні, пасылаць сваіх вайскоўцаў змагацца з групоўкай Вагнера», — заявіў палітык.
Госць Польскага радыё распавёў, што перамовы вядуцца даўно і Польшча выступае супраць.
«Нашы інтарэсы і справы тут найважнейшыя: у Еўропе і там, дзе нашы саюзнікі. Калі былі спробы стварыць місію ў Афрыцы, мы зацягвалі гэтыя перамовы, таму што разумеем, што нашых інтарэсаў там няма», — растлумачыў Войцех Скуркевіч.
Намеснік міністра сцвярджаў, што ў сувязі з такім разыходжаннем інтарэсаў немэтазгоднымі з'яўляюцца змены ў дамовах Еўрасаюза, якія прадугледжваюць перадачу пытанняў бяспекі ў кампетэнцыю, падзеленую паміж Супольнасцю і краінамі-членамі.
Палітык падкрэсліў, што абарона павінна заставацца абавязкам нацыянальных дзяржаў. Ён таксама дадаў, што ЗША з'яўляюцца гарантам бяспекі ў свеце, у тым ліку ў Еўропе.
ПР/юл